ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа склікае сустрэчу старшынь епіскапатаў на тэму злоўжыванняў

У Ватыкане 12 верасня 2018 г. завяршылася 26-я сесія Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам.

Большая частка трохдзённай сустрэчы была прысвечана працы над канчатковым праектам новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі пад рабочай назвай “Praedicate evangelium” (Абвяшчайце Евангелле). У ёй браў удзел Святы Айцец.

У працах не прымалі ўдзел тры кардыналы: Франсіска Хаўер Эрасурыс з Чылі, Джордж Пэл з Аўстраліі і Ларан Монсэнгва Пасінья з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што Рада ўжо прадставіла Святому Айцу працоўны тэкст будучай Апостальскай канстытуцыі, які яшчэ патрабуе стылістычных і кананічных паправак. Кардыналы звярнулі ўвагу на важнасць душпастырскага клопату аб персанале, які працуе ў Рымскай курыі.

Старшыня Папскай камісіі па абароне непаўналетніх, кардынал Шон О’Мэлі, пазнаёміў з новай інфармацыяй аб дзейнасці структуры, якую ўзначальвае.

Падчас пасяджэння Рады, яе члены, разам з Папам, шырока абмяркоўвалі тэму злоўжыванняў у Касцёле. У сувязі з гэтым, Францішак вырашыў выклікаць у Ватыкан старшынь епіскапатаў з усяго свету на спецыяльную нараду, прысвечаную абароне непаўналетніх. Яна пройдзе 21-24 лютага 2019 г.

Кардыналы яшчэ раз выказалі поўную салідарнасць з Францішкам у сувязі з падзямі апошніх тыдняў і пастанавілі, што наступнае пасяджэнне Рады адбудзецца 10-12 снежня 2018 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 верасня 2018, 14:24