ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Сістэма адукацыі ў Палесціне – адна з ахвяраў ваеннага канфлікту

На ахопленай вайной Святой Зямлі хрысціянскія школы сталі пабочнымі ахвярамі канфлікту. Гэта адзін з аспектаў, які выявіўся падчас канферэнцыі аб хрысціянскай адукацыі на Блізкі Усходзе, што адбылася ў Каіры.

Ян Глінскі

На форуме агучвалася, з якімі цяжкасцямі функцыянуюць школы на заходнім беразе Іардана: установы адчыняюцца і зачыняюцца ў залежнасці ад баявых дзеянняў, частаты налётаў або колькасці ахвяр. Наяўнасць кантрольна-прапускных пунктаў, перашкаджае некаторым вучням і настаўнікам трапіць у школу.

Удзельнікі канферэнцыі звярталі ўвагу і на вялікі працэнт мусульманаў сярод навучэнцаў хрысціянскіх школ. На палесцінскіх тэрыторыях у 65 хрысціянскіх школах зарэгістравана 22 тысячы навучэнцаў, толькі 8 тысяч з якіх з’яўляюцца хрысціянамі. Перад пачаткам ізраільскага наступу ў сектары Газа існавалі чатыры хрысціянскія школы, дзве з якіх належалі Лацінскаму Патрыярхату Іерусаліма.

Працаўнікі палесцінскіх школ, якія сабраліся ў Каіры, указвалі, між іншым, на такія непазбежныя наступствы вайны, як цяжкі псіхічны стан у многіх навучэнцаў, а таксама адсутнасць матывацыі ў моладзі да вучобы з прычыны няяснай будучыні. Акрамя гэтага нагадвалася пра наступствы эканамічнага крызісу, выкліканага вайной, з прычыны якога многія сем’і не ў стане аплочваць навучанне сваіх дзяцей.
 

21 лютага 2025, 08:15