ҽ

Дэпартаваныя грамадзяне Гватэмалы вяртаюцца на радзіму з ЗША на ваенна-паветранай базе Ла-Аўрора ў сталіцы краіны Дэпартаваныя грамадзяне Гватэмалы вяртаюцца на радзіму з ЗША на ваенна-паветранай базе Ла-Аўрора ў сталіцы краіны  (CRISTINA_CHIQUIN)

Рэлігійныя суполкі ЗША праз суд абараняюць правы мігрантаў

Рэлігійныя суполкі ЗША выступілі супраць рашэння адміністрацыі Трампа, якое дазваляе міграцыйнай паліцыі праводзіць рэйды ў храмах, школах і бальніцах.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Некалькі дзясяткаў рэлігійных арганізацый ЗША падалі тры асобныя позвы супраць новай міграцыйнай палітыкі прэзідэнта Дональда Трампа. Як паведамляе Catholic News Agency, галоўнай прычынай судовых спраў стала адмена палажэння 2011 года, якое абмяжоўвала дзеянні міграцыйнай паліцыі ў так званых уразлівых месцах.

Сярод заяўнікаў – больш за 20 рэлігійных арганізацый, уключаючы англікан, прэсвітэрыян, менанітаў, а таксама прадстаўнікоў рэфармісцкага і кансерватыўнага юдаізму.

"Ніхто – ні дзіця ў класе, ні маці ў бальніцы, ні сям'я ў храме – не павінен жыць у страху", - падкрэсліў дэмакрат Хесус Гарсія з Ілінойса, прадстаўляючы новы законапраект у Палаце прадстаўнікоў.

Каталіцкі Касцёл, хоць і не далучыўся да гэтых позваў, падаў асобны іск супраць спынення фінансавання праграмы па перасяленні бежанцаў.

Біскуп Марк Сейц, адказны ў епіскапаце за пытанні міграцыі і прытулку, запрасіў віцэ-прэзідэнта Вэнса азнаёміцца з працай Касцёла. "Калі такія памылковыя звесткі зыходзяць ад чалавека з такім уплывам, гэта можа нанесці велізарную шкоду як працы Касцёла, так і вельмі ўразлівым людзям", - падкрэсліў іерарх.

Біскуп Сейц працягнуў руку прымірэння віцэ-прэзідэнту, які сам з'яўляецца католікам-неафітам. "Я б з задавальненнем сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Вэнсам, каб абмеркаваць гэтыя тэмы – нашу працу з бежанцамі і іншыя пытанні", - прапанаваў ён, дадаўшы, што Вэнс "відавочна атрымаў няправільную інфармацыю".
 

20 лютага 2025, 09:53