Піцабала: для міру патрэбна больш мужнасці, чым для вайны
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Кардынал П’ербатыста Піцабала ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Kathpress падкрэсліў неабходнасць стратэгічнага бачання будучыні Святой Зямлі. "Для міру патрэбна больш мужнасці, чым для вайны," - адзначыў іерарх, які знаходзіўся ў аўстрыйскай сталіцы для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі.
Сітуацыя ў Газе застаецца крытычнай. Паводле дакладных звестак Патрыярха, у сектары застаўся толькі 621 хрысціянін. Гэта вернікі дзвюх парафій – каталіцкай і праваслаўнай. Падчас свайго апошняга візіту ў снежні 2023 года Піцабала на ўласныя вочы пабачыў маштаб разбурэнняў і стомленасць людзей, якія штодзень змагаюцца за выжыванне.
Іерарах італьянскага паходжання падкрэсліў асаблівую ролю рэлігіі ў рэгіёне, дзе яна цесна звязана з пытаннямі ідэнтычнасці. Гэта ўскладняе міжрэлігійны дыялог, але адначасова робіць яго яшчэ больш неабходным. Каталіцкі Касцёл, як ён адзначыў, мае асаблівае пакліканне да дыялогу з юдаізмам, нягледзячы на цяперашнія складанасці ў адносінах.
Кардынал Піцабала заклікаў хрысціян Захаду аднавіць паломніцтвы ў Святую Зямлю, падкрэсліўшы, што традыцыйныя паломніцкія месцы застаюцца бяспечнымі для наведвання. Гэта мае асаблівае значэнне для мясцовых хрысціян, якія залежаць ад турызму. З пачатку вайны больш за 100 хрысціянскіх сем'яў пакінулі рэгіён, што выклікае сур'ёзную заклапочанасць Патрыярха.