ҽ

Ярон Сідэман падчас урачыстай цырымоніі ўручэння даверчых грамат Пантыфіку Ярон Сідэман падчас урачыстай цырымоніі ўручэння даверчых грамат Пантыфіку   (Vatican Media)

Пасол Ізраіля пры Святым Пасадзе: час аднавіць дыялог

Новы пасол Ізраіля пры Святым Пасадзе выказаўся за абнаўленне дыялогу паміж Рымам і Іерусалімам і станоўча ацаніў ролю Францішка ў міжрэлігійных адносінах.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Ярон Сідэман, які займае гэтую пасаду ўжо пяць месяцаў, падзяліўся сваімі думкамі ў інтэрв'ю каталіцкай газеце Avvenire. Дыпламат асабліва адзначыў важнасць заклікаў Папы да вызвалення ізраільскіх заложнікаў і рашучае асуджэнне антысемітызму.

"Мы вельмі цэнім намаганні Папы ў справе вызвалення нашых заложнікаў і яго прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да антысемітызму", - падкрэсліў Сідэман. Ён успомніў сустрэчу ў лістападзе мінулага года, калі суправаджаў да Папы дэлегацыю сваякоў заложнікаў ХАМАС, адзначыўшы ўважлівасць Францішка і яго малітоўную падтрымку.

Кажучы пра стан юдэйска-каталіцкага дыялогу пасля нападу ХАМАС на Ізраіль у кастрычніку 2023 года, пасол быў шчырым: "Пасля 7 кастрычніка дыялог прыпыніўся і пацярпеў менавіта тады, калі ён быў найбольш патрэбны". Сідэман падкрэсліў неабходнасць пераадолець "штучнае раздзяленне паміж дыялогам з яўрэйскім народам і дыялогам з Ізраілем", паколькі прыналежнасць да зямлі і дзяржавы Ізраіль з'яўляецца неад'емнай часткай яўрэйскай ідэнтычнасці.

Дыпламат таксама падкрэсліў важнасць святкавання 60-годдзя саборнай дэкларацыі Nostra aetate ад 26 кастрычніка 1965 года, якая стала сімвалам прымірэння паміж Каталіцкім Касцёлам і юдаізмам пасля стагоддзяў недаверу. Гэты дакумент, па словах дыпламата, паспрыяў устанаўленню дыпламатычных адносін паміж Ізраілем і Святым Пасадам і працягвае прыносіць плён у розных сферах узаемадзеяння.
 

17 лютага 2025, 09:27