ҽ

Кветкі, свечкі і запіскі каля Рысбергскай школы ў Эрэбру, дзе адбыўся трагічны выпадак са стральбой у цэнтры адукацыі для дарослых Кветкі, свечкі і запіскі каля Рысбергскай школы ў Эрэбру, дзе адбыўся трагічны выпадак са стральбой у цэнтры адукацыі для дарослых 

Спачуванне Папы народу Швецыі пасля трагедыі ў Эрэбру

Папа Францішак накіраваў тэлеграму спачування прэм'ер-міністру Швецыі Ульфу Крысцерсану ў сувязі з трагічнай стральбой у горадзе Эрэбру.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Тэлеграма была накіравана праз Дзяржаўнага сакратара кардынала П'етра Параліна, як паведамляе Зала Друку Святога Пасада. У ёй Святы Айцец выказвае глыбокі смутак у сувязі з трагічнымі падзеямі ў шведскім горадзе.

"Глыбока засмучаны, даведаўшыся пра смяротную стральбу ў Эрэбру, я запэўніваю ў сваёй духоўнай блізкасці ўсіх, хто пацярпеў ад гэтай жахлівай трагедыі", - гаворыцца ў тэлеграме Пантыфіка.

Францішак таксама падкрэслівае, што моліцца "за спачын душ памерлых, суцяшэнне іх сем'яў і сяброў у жалобе, а таксама за хуткае выздараўленне параненых". У гэты складаны для нацыі час Святы Айцец заклікае на шведскі народ "дары Усемагутнага Бога адзінства і міру".

У выніку стральбы ў цэнтры адукацыі дарослых у шведскім горадзе Эрэбру ў аўторак, 4 лютага 2025 года, загінулі 11 чалавек.
 

06 лютага 2025, 09:49