Кардынал Тагле ў Абу-Дабі: заклік да міжрэлігійнага дыялогу
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Філіпінскі іерарх, выступаючы ў Доме Сям'і Абрагама ў Абу-Дабі, падкрэсліў неабходнасць дыялогу як адзінага шляху да пераадолення недаверу паміж прадстаўнікамі розных рэлігій.
"Сёння свет стаў у пэўным сэнсе меншым, а міграцыя ўзмацніла кантакты паміж людзьмі і супольнасцямі розных традыцый, культур і рэлігій", - так ён акрэсліў сучасную сітуацыю ў свеце, дзе ўзаемадзеянне розных культур і рэлігій часта прыводзіць да напружанасці, якая выкарыстоўваецца ў палітычных ці эканамічных мэтах.
"Асноўнае права на рэлігійную свабоду ва ўсіх яе вымярэннях з'яўляецца неабходным для міру ў свеце і сумеснага жыцця", - дадаў про-прэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі. Ён таксама выказаў занепакоенасць тэндэнцыяй да маргіналізацыі рэлігіі ў публічнай прасторы, адзначыўшы, што гэта не з'яўляецца рашэннем праблемы міжрэлігійнага суіснавання.
Сёлетняя Прэмія Заіда была ўручана гуманітарнай арганізацыі World Central Kitchen, прэм'ер-міністру Барбадаса Міі Мотлі за намаганні ў барацьбе са зменамі клімату, а таксама 15-гадоваму эфіопска-амерыканскаму вынаходніку Геману Бекеле за распрацоўку даступнага мыла для прафілактыкі і лячэння рака скуры.
Паводле інфармацыі арганізатараў, з моманту заснавання ў 2019 годзе прэмія была прысуджана 16 лаўрэатам, уключаючы адзінаццаць асоб і пяць арганізацый, а ў працэс намінацыі былі ўцягнуты прадстаўнікі з 66 краін.