ҽ

Кардынал Матэа Дзупі Кардынал Матэа Дзупі 

Кардынал Дзупі сустрэўся з сем'ямі ўкраінскіх палонных

Украінскія жанчыны звярнуліся да кардынала Дзупі з просьбай садзейнічаць вызваленню іх родных з расійскага палону і дапамагчы ў пошуку зніклых без вестак.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

19 лютага 2025 года ў сядзібе Канферэнцыі Біскупаў Італіі адбылася знакавая сустрэча, на якой 14 украінскіх жанчын, жонак украінскіх ваеннапалонных, падзяліліся сваімі гісторыямі з кардыналам Матэа Дзупі. Пра гэта паведаміў пасол Украіны пры Апостальскай Сталіцы Андрэй Юраш.

"Гэтая сустрэча мае выключнае значэнне для нашых сем'яў", - падкрэсліў Юраш, адзначаючы ролю кардынала Дзупі як спецыяльнага прадстаўніка Папы па гуманітарных пытаннях, звязаных з вайной у Украіне.

Іерарх, прызначаны Папам у 2023 годзе, актыўна працуе над вяртаннем дэпартаваных украінскіх дзяцей і вызваленнем ваеннапалонных. Падчас сустрэчы ён уважліва выслухаў кожную гісторыю маці, жонак, сясцёр і дачок украінскіх ваеннапалонных. У знак удзячнасці за намаганні па вяртанні дэпартаваных і палонных украінцаў, жанчыны ўручылі кардыналу сімвалічныя падарункі.

Варта адзначыць, што ў чэрвені 2023 года Дзупі наведаў Украіну з рабочым візітам.
 

22 лютага 2025, 11:50