ҽ

Кардынал Райнхард Маркс Кардынал Райнхард Маркс  

Кардынал Маркс: дэмакратыя патрабуе пастаяннага ўдзелу

Арцыбіскуп Мюнхенскі, кардынал Райнхард Маркс на адкрыцці выставы пра жахі Другой сусветнай вайны заклікаў да пастаяннага змагання за дэмакратычныя каштоўнасці.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У Мюнхенскім саборы Маці Божай 24 студзеня 2025 года адкрылася выстава Цэнтр горада ў руінах, якая прадстаўляе гістарычныя фотаздымкі разбуранага Мюнхена, дакументы і сведчанні відавочцаў тых падзей.

Адбудова дэмакратыі – гэта пастаянная задача

"Нягледзячы на тое, што гісторыя не паўтараецца, мы павінны засцерагацца ад новага месіянства і ўяўных палітычных збавіцеляў у сучаснасці", - падкрэсліў кардынал Маркс падчас цырымоніі адкрыцця.

Іерарх звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць захавання гістарычнай памяці, асабліва ў святле таго, што жывых сведак тых падзей застаецца ўсё менш. "Мінулае нельга выціскаць з памяці!" - заклікаў ён.

Еўропа і Еўрапейскі Саюз былі адказам на чалавеканенавісніцкі нацыяналізм

Паводле слоў арцыбіскупа Мюнхенскага, асабліва важна памятаць пра Халакост як беспрэцэдэнтнае парушэнне асноў цывілізацыі. "Еўрапейскі Саюз паўстаў менавіта як адказ на чалавеканенавісніцкі, нацыяналістычны рэжым", - падкрэсліў кардынал Маркс.

Выстава будзе адкрыта для наведвальнікаў да 9 мая 2025 года, паведамляе інфармацыйнае агенцтва KNA.
 

25 студзеня 2025, 12:02