ҽ

Ратавальнікі працуюць на месцы жылога дома, па якім нанёс удар расійскі дрон, падчас расійскай атакі на Украіну, у горадзе Глухаў Сумской вобласці, Украіна. Фотаздымак зроблены 19 лістапада 2024 года. Ратавальнікі працуюць на месцы жылога дома, па якім нанёс удар расійскі дрон, падчас расійскай атакі на Украіну, у горадзе Глухаў Сумской вобласці, Украіна. Фотаздымак зроблены 19 лістапада 2024 года.  Калонка рэдактара

Тарніелі: тысяча дзён болю, які можна было прадухіліць

Тысяча дзён мінула з пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Праграмны дырэктар медыя Святога Пасада Андрэа Тарніелі разважае пра магчымыя шляхі да міру.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

24 лютага 2022 года пачалася поўнамаштабная вайна ў Еўропе, якая працягваецца ўжо тысячу дзён. За гэты час незлічоная колькасць людзей загінула, была паранена ці вымушана пакінуць свае дамы. Тарніелі падкрэслівае, што асабліва балючым з'яўляецца лёс дзяцей, якія гінуць на вуліцах, у школах і ва ўласных дамах.

"Ніякія прычыны не могуць апраўдаць гэтую трагедыю, якую можна было прадухіліць, калі б усе паверылі ў тое, што Папа Францішак назваў праектамі міру, замест таго, каб паддавацца меркаванай непазбежнасці канфлікту", - піша вядомы італьянскі журналіст.

Перамовы і кампраміс замест гонкі ўзбраенняў

Тарніелі звяртае асаблівую ўвагу на ролю глабальнага гандлю зброяй, які працвітае нават у перыяды сусветных крызісаў. Ён падкрэслівае, што гэта адзіны бізнес, які не ведаў крызісу нават падчас пандэміі. На яго думку, менавіта гэтыя інтарэсы часта перашкаджаюць мірнаму ўрэгуляванню канфліктаў.

Аўтар прапануе канкрэтныя крокі для дасягнення міру. Па-першае, неабходна актывізаваць дыпламатычныя намаганні праз краіны, якія захавалі адносіны з Расіяй. Па-другое, варта разгледзець магчымасць стварэння спецыяльных міжнародных аналітычных цэнтраў для распрацоўкі рэальных прапаноў па ўрэгуляванні канфлікту.

Касцёл гатовы стаць пасрэднікам у дыялогу

Асаблівую ролю ў мірным працэсе могуць адыграць рэлігійныя лідары і Касцёлы. Італьянскі ватыканіст лічыць, што іх удзел можа дапамагчы пераадолець бюракратычныя і палітычныя перашкоды, якія часта ўзнікаюць на шляху да міру.

Кардынал Паралін у гутарцы з ватыканскімі медыя падкрэсліў неабходнасць з'яўлення "дальнабачных дзяржаўных дзеячаў, здольных рэалізаваць адважныя жэсты пакоры і думаць пра дабро сваіх народаў". Гэта асабліва важна для Еўропы, якая павінна аднавіць сваю гістарычную ролю міратворцы, замест таго каб канцэнтравацца выключна на ваенных саюзах і гонцы ўзбраенняў.

Час для смелых крокаў і мудрых рашэнняў

У заключэнні Тарніелі заклікае да большай актыўнасці грамадзянскую супольнасць. Ён падкрэслівае, што голас народаў за мір ніколі не быў такім патрэбным, як сёння, і што менавіта грамадзянская супольнасць можа стаць той сілай, якая падштурхне палітыкаў да рэальных крокаў у кірунку міру.
 

19 лістапада 2024, 10:18