ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

У Нотр-Дам зноў загучалі званы пасля пяцігадовага маўчання

Упершыню пасля пажару 2019 года ў парыжскай катэдры Нотр-Дам загучалі званы. Гэта важны этап рэстаўрацыі перад урачыстым адкрыццём храма.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Пасля разбуральнага пажару, які закрануў паўночную вежу катэдры, усе восем званоў давялося дэмантаваць для правядзення рэстаўрацыйных работ. У верасні іх вярнулі на месца, і цяпер яны зноў могуць напаўняць Парыж сваім гучаннем.

"Гэта яшчэ не было ідэальным, але мы давядзём усё да дасканаласці", – падзяліўся Аляксандр Гужон, кіраўнік праекта па ўсталяванні званоў. Філіп Жост, адказны за аднаўленне катэдры пасля пажару, падкрэсліў сімвалічнасць гэтай падзеі для ўсяго Парыжа.

Самы вялікі звон катэдры, названы ў гонар арханёла Габрыэля, важыць больш за чатыры тоны. Самы малы, масай каля 800 кілаграмаў, носіць імя Жан-Мары ў памяць пра кардынала Люстыжэ, які адышоў у вечнасць у 2007 годзе. Гэтае вяртанне званоў становіцца апошнім важным этапам перад урачыстым адкрыццём катэдры, запланаваным на 7 снежня 2024 года.
 

09 лістапада 2024, 10:39