ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: моладзь і рыбалоўства – будучыня з надзеяй

У Бары адзначылі Сусветны дзень рыбалоўства. Прадстаўнік Святога Пасада заклікаў да абароны правоў рыбакоў і падкрэсліў важнасць удзелу моладзі ў развіцці галіны.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Мансеньёр Фернанда Чыка Арэлана, пастаянны назіральнік Святога Пасада пры ФАО, ІФАД і СПП, выступіў 21 лістапада 2024 года з прамовай на мерапрыемстве, прысвечаным Сусветнаму дню рыбалоўства ў італьянскім горадзе Бары. Ён падкрэсліў неабходнасць абароны правоў рыбакоў і барацьбы з эксплуатацыяй у гэтай галіне. "Глядзець у будучыню з надзеяй азначае перш за ўсё выкараніць праблему дзіцячай працы, якая, на жаль, шырока распаўсюджана ў сектары рыбалоўства і аквакультуры", - адзначыў дыпламат.

Прадстаўнік Святога Пасада падкрэсліў, што Каталіцкі Касцёл паслядоўна выступае супраць эксплуатацыі. Ён нагадаў словы Папы Францішка пра тое, што праца з'яўляецца працягам Божай справы стварэння і надае чалавеку годнасць.

Асаблівую ўвагу мансеньёр Арэлана надаў ролі моладзі ў развіцці рыбалоўнай галіны. Ён адзначыў, што маладыя людзі часта пазбягаюць працы ў гэтым сектары з прычыны цяжкіх умоў працы і недастатковай аплаты. Таму неабходна стварыць годныя ўмовы працы, каб прыцягнуць новае пакаленне.

На думку прадстаўніка Святога Пасада, будучыня рыбалоўства залежыць ад маладых людзей, якія змогуць з адвагай глядзець на выклікі сучаснасці і ствараць годныя ўмовы жыцця для ўсіх, не пакідаючы нікога па-за ўвагай.
 

22 лістапада 2024, 10:20