Католікі просяць Байдэна выратаваць вязняў ад пакарання смерцю
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Catholic Mobilizing Network, якая змагаецца за адмену смяротнага пакарання ў Злучаных Штатах, накіравала спецыяльны зварот да прэзідэнта Джо Байдэна. Кірауніца арганізацыі Крысан Вэйланкур Мэрфі падкрэслівае, што прэзідэнт-католік мае ўнікальную магчымасць выратаваць жыццё людзей, кіруючыся каталіцкім вучэннем.
У 2018 годзе Папа ўнёс змены ў Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, пацвердзіўшы, што смяротнае пакаранне з'яўляецца недапушчальным, бо парушае годнасць чалавека. Нават калі чалавек здзейсніў цяжкае злачынства, ён не губляе сваёй чалавечай годнасці.
У чэрвені 2021 года Байдэн увёў часовы мараторый на пакаранне смерцю на федэральным узроўні, які Дональд Трамп абяцае адмяніць пасля свайго абрання. Апошні месяц прэзідэнцтва Байдэна супадае з пачаткам Юбілейнага 2025 года, які мае біблейскую традыцыю вызвалення вязняў і аднаўлення справядлівасці ў грамадстве.
Францішак у сваёй Буле, якой абвясціў Юбілейны 2025 год, заклікаў да адмены смяротнага пакарання, называючы яго сродкам, які не адпавядае хрысціянскай веры і знішчае ўсякую надзею на прабачэнне і абнаўленне.