ҽ

На плошчы святога Пятра На плошчы святога Пятра  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Францішка непакоіць сітуацыя ва Украіне і на Блізкім Усходзе

1 верасня 2024 года, пасля традыцыйнай малітвы Анёл Панскі, Папа звярнуўся да вернікаў з заклікам да міру і спачування.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Францішак выказаў глыбокую занепакоенасць сітуацыяй ва Украіне, якая працягвае пакутаваць ад ваенных дзеянняў. Ён адзначыў, што апошнія атакі на энергетычную інфраструктуру краіны не толькі прывялі да смяротных ахвяр і параненых, але і пакінулі больш за мільён чалавек без электрычнасці і вады. "Памятайма, што голас нявінных заўсёды знаходзіць водгук у Бога, Які не застаецца абыякавым да іх пакут!" - падкрэсліў Святы Айцец.

Пантыфік таксама звярнуў увагу на канфлікт паміж Ізраілем і Палесцінай, які, па яго словах, рызыкуе распаўсюдзіцца на іншыя палесцінскія гарады. Ён заклікаў не адмаўляцца ад перамоў і неадкладна спыніць агонь, вызваліць закладнікаў і дапамагчы насельніцтву Газы, дзе, акрамя ўсяго іншага, распаўсюджваюцца розныя хваробы, уключаючы поліяміэліт.

"Няхай будзе мір на Святой Зямлі, няхай будзе мір у Іерусаліме!" - заявіў Францішак. Ён падкрэсліў, што Святы Горад павінен стаць месцам сустрэчы, дзе хрысціяне, юдэі і мусульмане будуць адчуваць сябе паважанымі і прынятымі, і ніхто не будзе ставіць пад сумнеў статус-кво ў адпаведных святых месцах.
 

01 верасня 2024, 13:08