У Нікарагуа працягваецца жорсткі пераслед Каталіцкага Касцёла
Аляксандр Амяльчэня - Pope
13 жніўня 2024 года праваабарончая група Nicaragua nunca más прадставіла свой чацвёрты бюлетэнь аб рэлігійнай свабодзе. З 2018 года ліквідавана 420 хрысціянскіх арганізацый, канфіскавана 22 рэлігійныя СМІ, 51 святар высланы з краіны без суда – 34 святары былі вымушаны пакінуць краіну толькі ў першыя чатыры месяцы 2024 года – выслана не менш за 222 актыўныя хрысціяне, у тым ліку 91 манахіня.
Паводле справаздачы юрыста Марты Патрыцыі Маліны, з красавіка 2018 года па ліпень 2024 года зафіксавана 870 нападаў на касцёлы ў Нікарагуа. Гаворка ў дакуменце таксама ідзе пра фізічныя напады, прафанацыю храмаў, адвольнае закрыццё рэлігійных устаноў і зняволенне дзясяткаў святароў, у тым ліку двух біскупаў.
У выніку гэтых рэпрэсій Касцёл быў прымушаны да маўчання, духавенства не адважваецца крытыкаваць рэжым. Сітуацыя працягвае пагаршацца, што выклікае занепакоенасць праваабаронцаў і міжнароднай супольнасці.