Міжрэлігійная малітва за мір і братэрства прайшла ў Парыжы
Аляксандр Панчанка - Pope
Падзея прайшла пад дэвізам Як спорт звязаны з найлепшымі рысамі нашага чалавецтва? Яна адбылася ў памяць пра экуменічную малітву, якая мела месца ў парыжскай катэдры сто гадоў таму, падчас Алімпійскіх гульняў 1924 года, якія таксама прымала сталіца Францыі.
Акрамя дзесяці прадстаўнікоў пяці буйных сусветных рэлігій у малітве бралі ўдзел каля ста капеланаў, якія нясуць служэнне ў алімпійскай вёсцы. Яны падзяліліся разважаннямі пра тое, як спорт можа спрыяць дабру ўсяго чалавецтва, у прыватнасці пашырэнню міра.
“Спорт – гэта не рэлігія і не можа адказаць на галоўныя пытанні нашага існавання. Толькі вера можа даць адказы на па-сапраўднаму істотныя пытанні”, - заўважыў падчас цырымоніі Томас Бас, старшыня Міжнароднага алімпійскага камітэта, дадаючы, што задача Алімпіяды заключаецца ў тым, каб з’яднаць свет у мірным спаборніцтве.
Біскуп Эмануэль Габіляр, дэлегат Канферэнцыі Біскупаў Францыі па пытаннях Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў заўважыў, што малітва не выпадкова адбылася перад саборам Нотр-Дам, бо ён мае паўсюдную каштоўнасць, якая прызнаецца ўсімі.