ҽ

Місія Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Папуа-Новай Гвінеі Місія Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Папуа-Новай Гвінеі 

Папуа-Новая Гвінея: духоўная падрыхтоўка ў чаканні візіту Папы

Святары Папуа-Новай Гвінеі рыхтуюцца да апостальскага візіту Папы праз малітвы і сустрэчы. Францішак, у межах падарожжа, якое ўжо назвалі рэкордным па сваёй працягласці, правядзе ў краіне крыху больш за 48 гадзін.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Праграма папскага візіту насычаная падзеямі, і нягледзячы на тое, што пераважная большасць жыхароў – пратэстанты (католікі складаюць толькі 26% насельніцтва, якое сёння набліжаецца да 10 мільёнаў), чаканні ад гэтай гістарычнай падзеі вельмі высокія.

Апошнім Пантыфікам, які наведаў Папуа-Новую Гвінею, быў Ян Павел II у 1995 годзе. Францішак павінен быў прыехаць сюды ўжо чатыры гады таму, але гэтаму перашкодзіла пандэмія каронавіруса.

З моманту абвяшчэння візіту парафіі і супольнасці пачалі прапаноўваць вернікам малітоўныя сустрэчы, катэхізацыю і адукацыйныя заняткі, каб дапамагчы хрысціянам – і не толькі ім – зразумець прычыны, па якіх Францішак, які з'яўляецца не толькі духоўным лідарам, але і кіраўніком дзяржавы, наведвае не толькі сталіцу Порт-Морсбі, але і Ваніма – невялікі горад з насельніцтвам менш за 10 тысяч чалавек, дзе існуе квітнеючая каталіцкая супольнасць з мноствам місіянераў, многія з якіх – аргенцінцы.

Паводле афіцыйных даных, Папуа-Новая Гвінея займае трэцяе месца па самым нізкім адсотку насельніцтва, якое жыве ў гарадах – 13,2 працэнта (саступаючы толькі Бурундзі). Улічваючы, што ўзровень урбанізацыі на востраве складае 2,51 працэнта, і што большая частка насельніцтва непісьменная, падрыхтоўка святароў становіцца яшчэ больш важнай.

Па ўсёй краіне, згодна са Статыстычным штогоднікам Каталіцкага Касцёла за 2021 год, налічваецца 304 дыяцэзіяльных святароў і 295 святароў-манахаў.

29 ліпеня 2024, 08:53