Да Папы і іншых рэлігійных лідараў звярнуліся нобелеўскія лаўрэаты
Марыя Валодзіна - Pope
Як паведаміла італьянская газета , адкрыты ліст падпісалі каля трыццаці лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Яны заклікалі да неадкладнага перамір’я ва Украіне і ў Газе, абмену ваеннапалоннымі, вызвалення закладнікаў, выдачы целаў загінулых і пачатку перамоў.
"Няхай мільярды людзей, якія будуць глядзець Гульні, далучацца да вас у пошуках міру. Давайце зробім так, каб нашы дзеці перажылі нас”, - напісалі нобелеўскія лаўрэаты.
"Крывавая вайна – канфлікт паміж Расіяй і Украінай – упершыню за дзесяцігоддзі разгортваецца на еўрапейскім кантыненце. Наступствы гэтага зацяжнога канфлікту, які ідзе трэці год, ужо адгукнуліся ў розных краінах, выклікаўшы рост голаду ў краінах Афрыкі, міграцыйны крызіс у Еўропе, выкід шкодных рэчываў, якія ў выніку кожнай бамбардзіроўкі разам з вадой, ежай і малаком дасягаюць людзей на ўсіх шасці кантынентах. Чакаецца, што колькасць забітых і параненых у цэнтры Еўропы да канца гэтага года перавысіць мільён чалавек, упершыню з часоў Другой сусветнай вайны", - напісалі нобелеўскія лаўрэаты.
"За час гэтага канфлікту абаронныя бюджэты ва ўсім свеце павялічыліся настолькі, што параўнальныя з рэсурсамі, неабходнымі для запаволення глабальнай змены клімату. Забіваючы адзін аднаго, людзі таксама руйнуюць і планету”, - адзначаецца ў лісце.
“Рост выдаткаў на ўзбраенне параўнальны з выдаткамі, якія на восемдзесят гадоў выкаранілі б голад на ўсёй планеце. Удумайцеся: ніхто б не галадаў, не паміраў ад знясілення, ні адно дзіця не засталося б без ежы. Замест гэтага рэсурсы трацяцца не на падтрыманне жыцця, а на распаўсюджанне смерці", - гаворыцца ў лісце.
Ахвярамі вайны становяцца пераважна людзі ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў, якія маглі б жыць яшчэ каля чатырох дзясяткаў гадоў. Такім чынам, кожныя 100 тысяч забітых людзей азначаюць 4 мільёны непражытых гадоў: “гэта нязробленыя адкрыцці, ненароджаныя дзеці, пакуты сірот”, - напісалі аўтары ліста.
"Мы павінны дзейнічаць. Мы просім вас зрабіць гэта! Мы просім вашай дапамогі, каб заклікаць да спынення агню і мэтанакіраваных дзеянняў. Спыніце агонь! Пакладзіце канец гібелі людзей! Прадухіліце ядзерную катастрофу!” - заклікалі лаўрэаты Нобелеўскай прэміі.