Малітоўнае чуванне на адкрыццё Алімпіяды ў Парыжы
Аляксандр Амяльчэня - Pope
"Мы хацелі паказаць спартсменам, што мы з імі і будзем маліцца за іх. Алімпіяда – гэта важная падзея, але нават падчас Гульняў нельга адсоўваць Бога ўбок", - сказала Жульет Марыён, каардынатар малітоўнай ініцыятывы.
Арганізатары падрыхтавалі для алімпійцаў сімвалічнае паломніцтва да рэліквій святога Дыянісія ў крыпце сабора. Яны хацелі нагадаць спартсменам, што хоць на стадыёне яны становяцца сапернікамі, але не перастаюць быць братамі. Усе яны атрымалі цудадзейны медальён Беззаганнай Марыі з аб'яўленняў святой Кацярыны Лябурэ ў капліцы на парыжскай вуліцы дзю Бак, а таксама запаленую свечку.
Малітва за спартсменаў будзе ісці на працягу ўсёй Алімпіяды, а затым і Паралімпіяды ў дзесяці парыжскіх кляштарах. 8 верасня 2024 года, ужо пасля заканчэння Паралімпіяды, у тым жа саборы Сен-Дэні будзе адпраўлена Імша на заканчэнне Гульняў.