ҽ

TOPSHOT-OLY-PARIS-2024-OPENING-BEST OF

Avvenire пра цырымонію адкрыцця Алімпіяды: кіч і гей-прайд

Італьянская Avvenire апублікавала крытычны артыкул Масіміліяна Кастэлані пра цырымонію адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы, называючы яе "кічам".

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Журналіст адзначыў, што спартсмены былі адсунутыя на другі план, а само шоу ператварылася ў "чатыры гадзіны пародыі" і "пераход з аднаго моста кіча на другі". Ён раскрытыкаваў празмернае выкарыстанне спецэфектаў і тэхналогій, якія, на яго думку, сталі "абсалютным гаспадаром Гульняў".

Аўтар задаецца пытаннем: "Які сэнс ператвараць кожную сусветную падзею ў гей-прайд?" Ён таксама раскрытыкаваў "неапраўданую і нясмачную абразу" рэлігійных пачуццяў многіх людзей праз пародыю на Апошнюю вячэру Леанарда да Вінчы.

Нягледзячы на агульны крытычны тон, Кастэлані знаходзіць надзею ў некаторых момантах цырымоніі. Ён адзначае ўдзел легендарнага веласіпедыста Шарля Коста і выступ Селін Дзіён з Гімнам любові Эдзіт Піяф як "моманты сапраўднай вечнасці", якія захавалі дух алімпізму.
 

28 ліпеня 2024, 10:16