Ватыканскія спартсмены на чэмпіянаце малых краін Еўропы
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Разам з пяццю прадстаўнікамі Святога Пасада (Эміліяна Марбідэлі, Карла Пелегрыні, Рыен Шуурхуіс, Джузэпэ Тэта, Джузэпэ Дзапарата) у спаборніцтвах прымуць удзел спартсмены з Албаніі, Андоры, Арменіі, Азербайджана, Босніі і Герцагавіны, Кіпра, Чарнагорыі, Гібралтара, Грузіі, Ісландыі, Косава, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Паўночнай Македоніі, Мальты, Малдовы, Манака і Сан-Марына.
Ватыканская каманда будзе ўдзельнічаць у гэтым чэмпіянаце ў трэці раз. Яе самым вялікім поспехам на сённяшні дзень з'яўляецца трэцяе месца Сары Карнічэлі ў бегу на 5 кіламетраў.
“У міжнародным кантэксце напружанасці і вайны сам спорт можа стаць магчымасцю для ўзаемаразумення, ліквідацыі прадузятасці і варожасці праз дыялог паміж рознымі культурамі і рэлігіямі”, - гаворыцца ў заяве Святога Пасада.
У Гібралтары спартсмены Athletica Vaticana, акрамя ўдзелу ў спаборніцтвах, прыгатуюць італьянскі абед для людзей з інтэлектуальнымі асаблівасцямі і іх сем'яў з руху Вера і святло. Папскіх спартсменаў прымуць у сябе мясцовыя католікі.