ҽ

Кардынал Матэа Дзупі Кардынал Матэа Дзупі 

Украіна: пасланнік Папы размаўляў з кіраўніком адміністрацыі

30 красавіка 2024 года адбылася тэлефонная размова кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака з кардыналам Матэа Дзупі, прызначаным Папам для выканання спецыяльнай гуманітарнай місіі па Украіне.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Як паведаміў афіцыйны сайт прэзідэнта, Ермак адзначыў, што Украіна ў рамках дыпламатычнага дыялогу з усімі краінамі пастаянна надае асаблівую ўвагу пытанню вяртання ўкраінскіх дзяцей, незаконна дэпартаваных Расіяй. “Ваша эмінэнцыя таксама працягвае працаваць у гэтым кірунку. Дзякуй. Гэты працэс павольны, але ўсё ж рухаецца наперад”, - падкрэсліў ён.

Палітык таксама звярнуўся з просьбай дапамагчы Украіне ў вызваленні ваеннапалонных, у тым ліку ваенных медыкаў. Бакі абмеркавалі, як паскорыць гэты працэс і арганізаваць абмен напярэдадні Вялікадня, які Усходнія Цэрквы будуць адзначаць 5 мая 2024 года.

Кіраўнік Офіса распавёў іерарху аб падрыхтоўцы да Сусветнага саміту міру, які пройдзе ў Швейцарыі ў чэрвені. Андрэй Ермак і кардынал Дзупі таксама абмеркавалі магчымасць правядзення двухбаковай сустрэчы для аб'яднання намаганняў.

Нагадаем, што Францішак даверыў старшыні епіскапату Італіі спецыяльную міратворчую місію, звязаную з Украінай. Ён правёў перамовы ва Украіне, Расіі, ЗША і Кітаі. Галоўным прыярытэтам ініцыятывы з'яўляецца садзейнічанне вяртанню ўкраінскіх дзяцей, дэпартаваных у Расію.
 

01 мая 2024, 12:26