ҽ

Кардынал Піцабала з парафіянамі ў Газе Кардынал Піцабала з парафіянамі ў Газе 

Патрыярх Іерусаліма прывёз дапамогу жыхарам сектара Газа

Лацінскі Патрыярх Іерусаліма 16 мая 2024 года прыбыў у сектар Газа. Пра свой візіт ён распавёў у апублікаваным роліку.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Кардынал П'ербатыста Піцабала даў старт першаму этапу гуманітарнай місіі Мальтыйскага ордэна ў супрацоўніцтве з іншымі партнёрамі па дастаўцы харчавання і медыкаментаў жыхарам Газы, адрэзаным ад свету ў выніку ваенных дзеянняў.

Іерарх цэлебраваў святую Імшу ў парафіяльным касцёле Святой Сям’і ў Газе. Ён таксама наведаў праваслаўны прыход святога Парфіра і перадаў насельніцтву “пасланне надзеі, салідарнасці і падтрымкі”.

“Дарагія браты і сёстры, калі вы глядзіце гэта відэа, я знаходжуся ў Газе, наведваю хрысціянскую супольнасць. Я даўно хацеў сустрэцца з вернікамі і пабыць з імі. Цяпер у мяне ёсць такая магчымасць і я рады гэтаму”, - сказаў ён у апублікаваным роліку.

Кардынал Піцабала растлумачыў, што мэта яго прыезду – максімальна дапамагчы жыхарам Газы, праверыць умовы, у якіх яны жывуць, і па меры магчымасці палепшыць іх. Ён заклікаў усю хрысціянскую супольнасць аб’яднацца ў малітве за хрысціян у Газе.
 

17 мая 2024, 10:59