ҽ

Епіскап Мар Мары Эмануэль Епіскап Мар Мары Эмануэль 

Сіднэй: арцыбіскуп Фішэр заклікаў маліцца за параненага іерарха

Найлепшым адказам на насілле і страх з’яўляецца малітва і спакой, - заявіў арцыбіскуп Энтані Фішэр пасля нападу 15 красавіка 2024 года на асірыйскага епіскапа Мар Мары Эмануэля.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

“Я заклікаю вернікаў не рэагаваць на гэтыя падзеі страхам, пазбягаючы месцаў культу, баючыся новых нападаў, або гневам, удзельнічаючы ў актах расправы або помсты. Найлепшы адказ на насілле і страх – гэта малітва і спакой”, - сказаў каталіцкі арцыбіскуп Сіднэя.

15 красавіка 2024 года асірыйскі праваслаўны епіскап Эмануэль і яшчэ пяць чалавек атрымалі нажавыя раненні ў выніку рэлігійна матываванага тэрарыстычнага нападу падчас набажэнства ў царкве Хрыста Добрага Пастыра ў Уэйклі, прыкладна ў 30 кіламетрах на захад ад Сіднэя.

Каталіцкі іерарх падкрэсліў, што малітоўныя дамы традыцыйна з’яўляюцца месцамі спакою і суцяшэння, прытульнасці і сакральнасці. “Кожны чалавек у гэтай краіне, незалежна ад таго, з’яўляецца ён біскупам ці святаром, рабінам ці імамам, служыцелем ці вернікам, павінен мець магчымасць бяспечна маліцца, не баючыся стаць ахвярай акту насілля падчас малітвы”, - заўважыў ён.

Ад імя каталіцкай архідыяцэзіі Сіднэя і ў знак салідарнасці з іншымі рэлігійнымі лідарамі арцыбіскуп Фішэр выказаў сваю малітоўную падтрымку пацярпелым. “Няхай Бог супакою валадарыць на нашай зямлі”, - звярнуўся ён.
 

16 красавіка 2024, 11:14