ҽ

Бежанцы з сектара Газа. Ілюстрацыйнае фота Бежанцы з сектара Газа. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Вайна ў Газе і пакуты палесцінскіх бежанцаў

Навіны пра сітуацыю ў сектары Газа і вайну, якая там працягваецца, выклікаюць рэзананс сярод палесцінскіх бежанцаў у Ліване.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Многія з іх усё жыццё правялі за мяжой, бо часта гэта пакаленні, народжаныя ў лагерах, якія яшчэ не атрымалі мясцовага грамадзянства. У многіх выпадках яны ўсё яшчэ маюць сваякоў ці блізкіх на тэрыторыях, якія знаходзяцца пад адміністрацыяй Ізраіля. “У сем’ях тут шмат болю і гневу”, - прызналася ў інтэрв’ю Pope сястра Магдалена Смет, бельгійская законніца, якая служыць у лагеры Дбае.

“Мы ўсё жыццё жывём у войнах, і да гэтага часу няма міру. Год за годам у Газе ідуць баі. У нас ёсць нясмелая надзея на мір, але няхай скончыцца гэтае нягоднае кровапраліцце! Ахвярамі гэтых войнаў становяцца простыя людзі”, - падзялілася сваім болем Жаржэт Масры, 38-гадовая жанчына, бацькі якой усё яшчэ знаходзяцца ў сектары Газа.

Лагер для бежанцаў у Дбае, прыкладна ў 10 кіламетрах на поўнач ад Бейрута, быў заснаваны ў 1951 годзе. Першапачаткова там знаходзіліся толькі хрысціянскія бежанцы з паўночнай Палесціны. У цяперашні час у ім пражываюць сірыйцы, якія ўцяклі з краіны ад грамадзянскай вайны.
 

24 сакавіка 2024, 12:44