ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Італія: пачасціліся выпадкі нападу мафіі на духавенства

На поўдні Італіі апошнім часам пачасціліся дзеянні мафіі супраць духавенства. Як піша Avvenire, святары атрымалі падтрымку з боку мясцовых улад і жыхароў, сіл бяспекі і сваіх біскупаў.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

На мінулым тыдні была падпалена машына ксяндза Маркаса Апарэсіды дэ Гоеса ў Франкалізе, што ў Кампаніі. У Чэсаніці ў Калабрыі падчас цэлебрацыі Імшы ксёндз Фэліс Паламара адчуў дзіўны пах – у літургічны посуд з вадой залілі хімічны адбельвальнік, каб атруціць святара. У гэтым жа горадзе іншы святар, ксёндз Франчэска Пантарыера атрымліваў пагрозы забойствам.

Напады ў Калабрыі, здаецца, таксама звязаны з непахіснай антымафіёзнай пазіцыяй пастыра дыяцэзіі Мілета-Нікатэра-Трапеа, біскупа Атыліё Ностра. Між іншым, у снежні ён загадаў скласці спіс брацтваў у рэгіёне, да якога належыць Чэсаніці, каб забяспечыць іх большую празрыстасць і заблакіраваць магчымасць уплыву на іх мафіёзных сем'яў і масонства.
 

28 лютага 2024, 11:31