Біскуп Марцінэлі: спыненне канфлікту ў Емене расцягнецца на гады
Ян Глінскі
У размове з Pope іерарх нагадаў, што Емен быў уцягнуты ва ўнутраны канфлікт на працягу многіх гадоў.
У ахопленай вайной дзяржаве Касцёл прадстаўляе невялікая супольнасць вернікаў, адзін святар і сёстры Місіянеркі Любові, якія працягваюць служэнне патрабуючым. Душпастыр назваў іх працу “вялікай” і нагадаў пра мучаніцкую смерць некаторых законніц на самым пачатку грамадзянскай вайны. Сёстры, як дадаў іерарх, працягваюць сваё дабрачыннае служэнне, яны “прымаюць людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, хворых і старых, што, безумоўна, з’яўляецца зернем дабра і надзеі”.
Апостальскі вікарый таксама распавёў пра дабрачынную дзейнасць, якая рэалізуецца ў некантраляванай паўстанцамі частцы краіны: “Там праз структуры Caritas Polska аказваецца дапамога, якую, мы спадзяемся, удасца павялічыць”.
Між іншым, біскуп Марцінэлі звярнуў увагу на ўсю далікатнасць сітуацыі, якая ўскладняецца, між іншым, палесцінска-ізраільскім канфліктам: “Гаворка аб тым, што паўстанцы-хусіты ўмяшаліся, каб супрацьстаяць прысутнасці караблёў на іх тэрыторыі, а з іншага боку, аб рэакцыі на іх дзеянні ЗША і Вялікабрытаніі”. Як дадаў іерарх, спыненне канфлікту расцягнецца на гады, але ён не губляе надзеі на тое, што гэты марудны працэс будзе працягвацца: “Яго трэба давесці да кропкі, калі мы зможам распрацаваць пазітыўныя планы адбудовы Емена”.