ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Фатальныя наступствы вайны ва Украіне для культурнай спадчыны

Ад пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны 24 лютага 2022 года ва Украіне пашкоджана або знішчана 872 аб'екты культурнай спадчыны.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У гэты спіс увайшлі 120 аб'ектаў рэспубліканскага і 682 мясцовага значэння, а таксама 70 толькі што выяўленых выпадкаў. Аб гэтым паведаміла 9 студзеня 2024 года на сваім сайце Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі краіны.

Па іншым крытэрыі да ліку пашкоджаных будынкаў адносяцца 279 помнікаў архітэктуры, 255 архітэктурна-гарадскіх будынкаў, 203 помнікі гісторыі, 33 гістарычныя будынкі, 19 помнікаў манументальнага мастацтва, 18 помнікаў археалогіі, 38 архітэктурна-гістарычных будынкаў, 5 будынкаў гарадской забудовы, 2 помнікі навукі і тэхнікі і асобныя аб’екты з іншых галін.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну цалкам разбураны 23 помнікі, часткова пашкоджаныя 672, застаецца невядомай ступень разбурэння 177 аб'ектаў.

Пашкоджаныя або знішчаныя помнікі знаходзяцца ў 17 з 24 абласцей Украіны, найбольш у Харкаўскай, Адэскай, Данецкай і Херсонскай.

Адносна невялікія страты панеслі рэгіёны на захадзе краіны, бо там доўгі час не вялося буйных баявых дзеянняў, але ўсё ж у Львоўскай вобласці зарэгістравана 33 разбурэнні ў 4 раёнах, у тым ліку 2 будынкаў рэспубліканскага значэння.
 

11 студзеня 2024, 10:24