Эквадор: біскупы заклікаюць да міру ў краіне
У сувязі з хваляй эскалацыі насілля з боку злачынных груповак у Эквадоры біскупы гэтай краіны перасцераглі насельніцтва ад панікі і заклікалі да адзінства, міру і братэрства.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
“Насілле не атрымае падтрымкі”, - гаворыцца ў апублікаваным паведамленні, у якім прадстаўнікі Касцёла падтрымалі ўрад. На думку біскупаў, тыя, хто дзейнічае супраць закону, здраджваюць сваёй Радзіме, “самым святым каштоўнасцям эквадорскай ідэнтычнасці”, а таксама грашаць супраць Бога. Насілле, незалежна з якога боку, трэба адхіляць, а паніка толькі дапамагае вінаватым у гвалце.
Пасля турэмных бунтаў і серыі гвалтоўных інцыдэнтаў у некалькіх частках краіны прэзідэнт Даніэль Нобоа 8 студзеня 2024 года ўвёў надзвычайнае становішча, уключаючы каменданцкую гадзіну ў начны час. Узброеным сілам было загадана правесці аперацыі супраць прыкладна 20 злачынных арганізацый.
11 студзеня 2024, 10:45