Папа ў Бельгіі на 600-годдзі Лювэнскага каталіцкага ўнівэрсытэта
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Больш за паўстагоддзя ВНУ была падзелена на дзве структуры: нідэрландскамоўную (Katholieke Universiteit Leuven, KU Leuven) у цяперашняй штаб-кватэры ў Лювэне і франкамоўную (Université catholique de Louvain, UCLouvain) з штаб-кватэрай Лювэн-ла-Нёў. У рамках падрыхтоўкі да юбілею Францішка запрасілі рэктары абодвух.
Біскупы падтрымалі гэтую прапанову і афіцыйна запрасілі Папу наведаць з пастырскім візітам Касцёл у Бельгіі. Цяпер Пантыфік заявіў аб сваім намеры прыехаць. Ён агучыў гэта ў інтэрв'ю мексіканскаму тэлебачанню N+, якое выйшла ў эфір 13 снежня 2023 года.
Дата і праграма візіту, які будзе доўжыцца адзін-два дні, вызначаць у кансультацыі з абодвума ўніверсітэтамі, дзяржаўнымі ўладамі Бельгіі і ўстановамі Святога Пасада.
Да гэтага часу ў Бельгіі пабываў толькі Ян Павел ІІ: у 1985 і 1995 гадах.