Кастэль-Гандольфа: кепскі стан возера ля папскай рэзідэнцыі
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Як рэгіянальны сайт Castelli Notizie, Маўрыцыа Калакі адхіліў здагадку аб тым, што прычынай высыхання возера стала арашэнне папскіх садоў. Ён лічыць, што праблема зусім не ў гэтым. “Мы заключылі пагадненне з Ватыканам, у якім ён абавязаўся скараціць спажыванне вады на 50 працэнтаў. У мяне няма падстаў меркаваць, што гэтае пагадненне не выконваецца”, - сказаў былы муніцыпальны кіраўнік.
На яго думку, да страты вады прывялі ўрбанізацыя тэрыторыі, герметызацыя глебы і эксплуатацыя грунтавых вод. Кратэрнае возера з максімальнай глыбінёй 170 метраў сілкуецца выключна ападкамі, падземнымі водамі і падземнымі крыніцамі – паверхневых прытокаў няма. Акрамя перыядаў засухі і павышэння спажывання вады жыхарамі, рэсурсы вадаёма таксама адпампоўваюцца прамысловасцю і сельскай гаспадаркай. Многія легальныя і нелегальныя калодзежы ў рэгіёне таксама спрыяюць падзенню ўзроўню вады.
Па словах былога мэра Кастэль-Гандольфа, нягледзячы на тое, што былі праведзены даследаванні магчымых мер па скарачэнні маштабаў праблемы, такіх як адвод вады з суседніх рэк або ачышчальных збудаванняў, для іх рэалізацыі не хапае палітычнай волі.