Біскупы Францыі супраць адмены дзяржаўнай меддапамогі імігрантам
Аляксандр Амяльчэня - Pope
У сумеснай заяве шэсць біскупаў, старшынь некалькіх камісій епіскапату, выказалі занепакоенасць такім рашэннем і заклікалі працягваць аказваць медыцынскую дапамогу замежнікам, якія прыбываюць у Францыю.
Яны з палёгкай успрынялі той факт, што на цяперашнім этапе парламенцкай працы юрыдычны камітэт Нацыянальнага сходу выключыў гэтую норму з тэксту закона. “Аказваць дапамогу – значыць даць людзям магчымасць жыць годна, значыць даць ім магчымасць жыць у бяспечных, здаровых умовах і мець магчымасць зарабляць на жыццё працай. Для мігрантаў у Францыі забеспячэнне годнага жыцця азначае таксама магчымасць жыць са сваімі сем’ямі, вывучаць нашу мову і рэалізаваць свае правы”, - патлумачылі іерархі.
Біскупы нагадалі аб тым, што гаворка тут ідзе “аб павазе да годнасці чалавека, яго фізічнага і псіхічнага здароўя”, а таксама “аб здольнасці ўдзельнічаць у жыцці краіны”. “Неабходна зрабіць усё магчымае, каб гарантаваць дапамогу і клопат тым, хто жыве ў недастойных умовах”, - падкрэслілі іерархі і патлумачылі, што, клапоцячыся пра самых слабых, “мы клапоцімся таксама пра сваё грамадства і наш агульны дом”.