Папская місія ў Палестыне дапамагае мірнаму насельніцтву Газы
Аляксандр Панчанка - Pope
“Мы працягваем маліцца і спадзявацца на тое, што гэта трагедыя закончыцца як мага хутчэй, пакуль не стала яшчэ больш разбураных дамоў і ахвяр сярод мірнага насельніцтва”, - дадаў Хазбан у каментары для Pope.
Папская місія ў Палестыне займаецца падтрымкай палестынскіх бежанцаў у розных частках Святой Зямлі. Яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Нью-Ёрку, а тры аддзяленні размешчаны ў Бейруце, Амане і Іерусаліме.
Місія прымае ўдзел у фінансаванні розных праектаў, у тым ліку дзейнасці Арабскага культурнага і сацыяльнага праваслаўнага цэнтра ў Газе, часткова разбуранага падчас бамбардзіроўкі 30 кастрычніка 2023 года. “Гэты цэнтр быў адкрыты ў 2019 годзе пасля трыццаці гадоў збору ахвяраванняў і фондаў для яго будаўніцтва”, - распавёў Джозэф Хазбан, дадаючы, што структура была “жамчужынай сярод хрысціянскіх устаноў у Газе”.
Установа была бяспечным месцам для сустрэч людзей розных веравызнанняў, заняткаў спортам, арганізацыі канферэнцый і правядзення святаў. У апошнія дні на тэрыторыі цэнтра знаходзілася каля трох тысяч чалавек, якія хутка пакінулі структуру пасля атрымання загаду аб эвакуацыі. Папская місія рыхтавала праект па фінансаванні заробкаў для 17 з 24 супрацоўнікаў цэнтра, але цяпер трэба будзе зноў пачынаць ад будаўнічых прац.