Кардынал Дзупі станоўча пра жаданне Расіі працягваць дыялог
Аляксандр Амяльчэня - Pope
"Гэта важна, таму што мір будуюць, ведучы дыялог і знаходзячы магчымыя і неабходныя прасторы. Безумоўна, гэта пазітыўная заява, і яна ідзе ў напрамку, чаканым Папам Францішкам", - заявіў іерарх каталіцкаму тэлеканалу TV2000.
“Ватыкан працягвае свае намаганні. Папскі пасланнік хутка вернецца ў Расію. Мы гатовыя сустракацца з кім заўгодна, мы гатовыя размаўляць з кім заўгодна”, - сказаў кіраўнік расійскай дыпламатыі.
Кардынал Дзупі 15 верасня 2023 года ўвечары завяршыў візіт у Кітай. Зала Друку Святога Пасада паведаміла, што ён абмеркаваў у Пекіне са спецыяльным прадстаўнікам КНР па справах Еўразіі Лі Хуэем "неабходнасць аб'яднання намаганняў для садзейнічання дыялогу і пошуку шляхоў, якія вядуць да міру" ва Украіне.
"З боку кітайскага ўрада была праяўлена вялікая ўвага. Адбылася адкрытая дыскусія з важным абменам меркаваннямі, у тым ліку адносна перспектыў на будучыню", - так свой візіт пракаментаваў сам іерарх.
Папскі пасланнік ужо наведаў Кіеў, Маскву, Вашынгтон і Пекін. Ён знаходзіўся ў расійскай сталіцы 28-30 чэрвеня 2023 года і сустрэўся там з дарадцам прэзідэнта па знешняй палітыцы Юрыем Ушаковым (двойчы), з упаўнаважанай па правах дзіцяці Марыяй Львовай-Бяловай і з Патрыярхам Маскоўскім Кірылам. Яго суправаджаў мансеньёр Пауль Бутнару з Дзяржсакратарыята Святога Пасада.