Святы Айцец моліцца за ахвяр пажару ў Беніне
Святы Айцец выказаў спачуванні ў сувязі з трагічнай гібеллю людзей у выніку пажару, які адбыўся 23 верасня 2023 года на складзе нафтапрадуктаў на ўсходзе Беніна.
Аляксандр Панчанка – Pope
Францішак выказаў блізкасць сем’ям ахвяр пажару, запэўніваючы ў сваёй малітве за загінулых, давяраючы іх Божай міласэрнасці, і аб аздараўленні параненых. Папа выказаў сваю падтрымку таксама ўсім, хто аказвае дапамогу пацярпелым, просячы Панну Марыю аб сілах і суцяшэнні для ўсіх, каго закранула трагедыя, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна.
Пажар на складзе паліва ў мястэчку Сэме-Краке прывёў да гібелі па меншай меры 34 чалавек.
26 верасня 2023, 14:03