Папскі дабрачынца ўражаны ўбачаным у Херсоне
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Мэтай чарговай паездкі стала, перш за ўсё, дастаўка дапамогі ў Херсон. Аднак па шляху апостальскі элемазінарый таксама наведаў Адэсу, Львоў і Нікалаеў.
“Хоць я быў ва Украіне шосты раз, мне здаецца, што гэты быў, напэўна, самы важны – хоць кожны быў важным. Раней я некалькі разоў наведваў бежанцаў, быў там, дзе выкопвалі целы, на магілах, дзе пахавана некалькі сотняў чалавек. Цяпер паехаў у Херсон, дзе людзі пакутавалі з самага пачатку вайны. Спачатку яны былі ў акупацыі, бо расіяне ўвайшлі туды 24 лютага 2023 года, потым, калі выходзілі з Херсона, яны ўсё забралі, пакідаючы людзей у вялікім страху, вельмі збяднелымі. А тое, што не забралі расіяне, забрала вялікая вада пасля ўзрыву дамбы. Жыхары перажылі шматмесячныя абстрэлы, якія працягваліся і падчас майго знаходжання. Таму трэба было паехаць туды, каб быць з гэтымі людзьмі – без гучных слоў, проста быць”, - падкрэсліў кардынал у інтэрв’ю Pope.
У Херсоне ён наведаў рыма-каталіцкую і грэка-каталіцкую супольнасці, а таксама праваслаўных, перадаў ім дапамогу ад Папы. Краеўскі быў у сталовай, якая часткова фінансуецца Святым Айцом. “Я вельмі моцна перажыў гэты апошні візіт і дзякую за яго Богу”, - прызнаўся папскі пасланнік.