Ірак: кардынал Рафаэль Сако сыходзіць з патрыяршага пасаду
Кардынал Рафаэль Луіс I Сако, Патрыярх Вавілонскай Халдэйскай Царквы, публічна абвясціў аб сваім рашэнні сысці з патрыяршага пасаду ў Багдадзе і адправіцца ў адзін з манастыроў у іракскім Курдыстане.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Заява іерарха была абнародавана пасля рашэння прэзідэнта Ірака Абдэля Латыфа Рашыда адмяніць выдадзены ў 2013 годзе указ папярэдняга кіраўніка дзяржавы Джалала Талабані аб прызнанні кардынала Патрыярхам Халдэйскай Царквы.
Адмена ўказа з'яўляецца "беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Ірака”, падкрэсліў Сако, паказваючы на “маўчанне ўрада" і на пакуты хрысціянскай супольнасці.
18 ліпеня 2023, 11:37