ҽ

Ілюстрацыйная выява Ілюстрацыйная выява  (pavel bolotov)

Францішку і Кірылу перададуць дзіцячыя лісты за мір

12 ліпеня 2023 года дэлегацыя прадстаўнікоў каталіцкіх школ Італіі ўручыць кардыналу Матэа Дзупі некаторыя з больш за 1500 лістоў, напісаных вучнямі ў падтрымку міру. Некаторыя лісты перадададуць Папу Францішку і Патрыярху Кірылу.

Марыя Валодзіна - Pope

У праекце Тысяча лістоў у падтрымку міру прынялі ўдзел вучні 190 класаў амаль з усіх рэгіёнаў Італіі. Яны даслалі 1528 лістоў і 6 відэаролікаў, некаторыя з якіх перададуць старшыні Канферэнцыі Біскупаў Італіі, а астатнія дашлюць Святому Айцу і Патрыярху Кірылу ў якасці канкрэтнага сігналу на карысць міру, які трэба пачынаць будаваць са школьнай лавы.

У адным з лістоў тры вучня з Пескары пішуць Францішку аб тым, што будуць маліцца за мір, як гэта робіць ён, а таксама будаваць мір у сваім паўсядзённым жыцці.

Адна дзяўчына звяртаецца непасрэдна да Уладзіміра Пуціна, просячы яго паставіць сябе на месца ўкраінцаў. “Уявіце, што страцілі жонку, дзяцей, бацькоў, стрыечных братоў і ўнукаў. Гэта было б для вас вельмі цяжка, ці не? А калі я скажу вам, што гэта адбываецца з украінцамі?" - піша яна, заклікаючы да міру, калі можна спаць спакойна, не асцерагаючыся бамбардзіровак.

Вучань другога класа сярэдняй школы піша аб тым, што часам “мы самі ствараем напружанасць, мяркуючы, што нехта адчувае да нас нянавісць", і выказвае пажаданне здабыць мір, які можна будзе “распаўсюдзіць на ўвесь свет".

12 ліпеня 2023, 13:22