Спачуванні Пантыфіка пасля караблекрушэння ля берагоў Грэцыі
Аляксандр Амяльчэня - Pope
“Глыбока ўзрушаны інфармацыяй аб караблекрушэнні ля ўзбярэжжа Грэцыі з шакавальнымі чалавечымі ахвярамі, Яго Святасць Папа Францішак узносіць шчырыя малітвы за шматлікіх мігрантаў, якія загінулі, іх сем'і і ўсіх тых, хто пацярпеў у гэтай трагедыі. Яго Святасць просіць Усемагутнага Бога даць сілу, стойкасць і надзею тым, хто выжыў, тым, хто забяспечваў ім догляд і прытулак, і персаналу выратавальных службаў”, - гаворыцца ў тэксце за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна.
На судне, якое накіроўвалася ў Італію з Лівіі і затанула 13 чэрвеня 2023 года ля берагоў Грэцыі, знаходзіліся пераважна мігранты з Афганістана і Пакістана. Ужо вядома пра па меншай меры 78 загінулых, яшчэ дзясяткі людзей лічацца зніклымі без вестак.