ҽ

Дэні Муквегэ, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за 2018 год Дэні Муквегэ, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за 2018 год 

Муквегэ: братэрства - адзіны спосаб жыць у свеце без канфліктаў

Фундаментальную важнасць чалавечага братэрства ў пабудове больш справядлівага свету падкрэсліў лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Дэні Муквегэ. Праваабаронца выказаў удзячнасць Францішку за тое, што ён наведаў Дэмакратычную Рэспубліку Конга і асвятліў сітуацыю, у якой яна жыве.

Марыя Валодзіна - Pope

"Сітуацыя ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга надзвычай складаная, паколькі мы жывём у пастаянным канфлікце, які цягнецца ўжо 30 гадоў. Канфлікт выклікаў беспрэцэдэнтны гуманітарны крызіс і крызіс бяспекі. Пасля Другой сусветнай вайны гэта самая крывавая вайна: каля 6 мільёнаў загінулых, 5,5 мільёна ўнутрана перамешчаных асоб. Па дадзеных ААН, 30 працэнтаў насельніцтва галадае і патрабуе дапамогі”, - зазначыў у італьянскаму каталіцкаму агенцтву SIR кангалезкі лекар і праваабаронца.

Нобелеўскі лаўрэат выказаў удзячнасць Святому Айцу за тое, што ён наведаў краіну і асвятліў сітуацыю: “Папа ясна сказаў, што гэта забытая вайна”. “Мы працуем з насельніцтвам і бачым, што тыя, хто плаціць самую высокую цану, – гэта дзеці і жанчыны", - дадаў заснавальнік клінікі, у якой пачынаючы з 1998 года лечаць і аказваюць псіхалагічную, сацыяльна-эканамічную і юрыдычную дапамогу ахвярам насілля.

Муквегэ быў адным з удзельнікаў Сусветнай сустрэчы на тэму чалавечага братэрства NotAlone, якая прайшла ў Ватыкане 10-11 чэрвеня 2023 года. У мерапрыемстве бралі ўдзел 30 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Гэты форум, натхнёны энцыклікай Францішка Fratelli tutti, ставіў перад сабой мэту прыцягнуць людзей з усяго свету да сумеснага прасоўвання культуры братэрства і міру. Напрыканцы сустрэчы лаўрэаты Нобелеўскай прэміі падпісалі Дэкларацыю аб чалавечым братэрстве.

14 чэрвеня 2023, 10:58