Кардынал Дзупі сустрэўся з Патрыярхам Кірылам
Аляксандр Панчанка – Pope
Сустрэча адбылася ў Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве. Паводле паведамлення Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, падчас яе гаворка ішла пра неабходнасць аб’яднання ўсіх сіл для “прадухілення глабальнага ўзброенага канфлікту”. Адзначалася таксама, што ў актуальнай сітуацыі важна “засяродзіцца на вырашэнні гуманітарных пытанняў”.
Пасля візіту ў рэзідэнцыю Патрыярха Маскоўскага кардынал Дзупі правёў сустрэчу з Марыя Львовай-Бяловай, Упаўнаважанай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па правах дзіцяці.
Вечарам прадстаўнік Святога Айца ўзначаліў эўхарыстычную цэлебрацыю ў катэдральным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве. У гаміліі ён заўважыў, што Касцёл заўсёды моліцца аб дары міру і няспынна шукае яго, а гэта з’яўляецца галоўным матывам місіі, якую Папа даверыў яму. Пасля літургіі прадстаўнік Святога Айца сустрэўся з мясцовай каталіцкай супольнасцю. 30 чэрвеня 2023 года кардынал Матэа Дзупі вярнуўся ў Рым.