Святы Пасад і Форум міру Абу-Дабі: супраца па этычных пытаннях
Папская акадэмія жыцця і Abu Dhabi Forum for Peace, прадстаўленыя адпаведна арцыбіскупам Вінчэнца Палья і шэйхам Аль Махфудам Бін Баядам, падпісалі 23 мая 2023 года ў Абу-Дабі Мемарандум аб супрацоўніцтве па этычных пытаннях.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Гаворка ідзе пра “сумеснае вырашэнне этычных праблем, якія ўзнікаюць у гэтым свеце, асабліва ў сферах навуковых даследаванняў і распрацоўкі новых тэхналогій”.
“Супрацоўніцтва заснавана на ўзаемным прызнанні таго, што навука і тэхналогіі павінны служыць чалавецтву без шкоды для чалавечай годнасці і грамадскай гармоніі. Асаблівая ўвага будзе нададзена этычным пытанням, звязаным з распрацоўкай сістэм штучнага інтэлекту”, - гаворыцца ў адмысловай заяве Акадэміі.
Партнёры абавязаліся “садзейнічаць бесперапыннаму дыялогу, які аб'яднае перспектывы тэхналогій, этыкі, філасофіі і тэалогіі, прызнаючы ўплыў навуковых даследаванняў на розныя аспекты чалавечага жыцця”.
23 мая 2023, 14:08