Нікарагуа: улады закрылі яшчэ адзін каталіцкі ўніверсітэт
Марыя Валодзіна - Pope
18 мая 2023 года нікарагуанскія СМІ паведамілі пра закрыццё гэтай навучальнай установы па рашэнні Міністэрства ўнутраных спраў аб яе добраахвотным роспуску. Цягам апошняга года нікарагуанскія ўлады закрылі яшчэ 17 прыватных універсітэтаў такім жа добраахвотным чынам.
Універсітэт быў адкрыты ў 2011 годзе і служыў навучальным цэнтрам для семінарыстаў з розных дыяцэзій Цэнтральнай Амерыкі, даючы ім філасофскую і тэалагічную адукацыю. Ён мясціўся ў памяшканні вышэйшай духоўнай семінарыі ў Манагуа.
З лютага 2023 года ў Нікарагуа знаходзіцца ў турме біскуп Раланда Альварэс, пазбаўлены грамадзянства і асуджаны на 26 гадоў турэмнага зняволення. На дадзены момант Святы Пасад не мае дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Нікарагуа. Часовы павераны па справах Святога Пасаду мансеньёр Марсэль Дыюф 17 сакавіка 2023 года пакінуў краіну па просьбе ўрада.
У апублікаванай на гэтым тыдні справаздачы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША аб сітуацыі з свабодай веравызнання ў 2022 годзе адзначаецца, што "адсутнасць празрыстасці з боку судовых органаў спрыяе нявызначанасці ў дачыненні да затрымання біскупа Альварэса". Акрамя таго, у справаздачы гаворыцца пра "затрыманні, выгнанні і славесныя напады на святароў і біскупаў".