ҽ

Спасланне Духа Святога, мазаіка Спасланне Духа Святога, мазаіка 

Еўрапейскі парламент: малітва за мір і хрысціянскае адзінства

Камісія біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE) і Канферэнцыя еўрапейскіх Цэркваў (KEK) арганізуюць экуменічную малітву за мір і хрысціянскае адзінства.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Набажэнства адбудзецца ў памяшканні Еўрапейскага парламента 6 чэрвеня 2023 года ў 8.00.

Сваімі разважаннямі падзеліцца прафесар Томаш Галік, старшыня Чэшскай хрысціянскай акадэміі. Таксама выступяць старшыні CCEE, біскуп Марыяна Крачата, і KEK, пастар Крысціян Крыгер.

З нагоды ўрачыстасці Пяцідзясятніцы абодва старшыні выступілі з сумесным пасланнем, у якім заклікалі маліцца за справядлівасць і мір, давяраючы сябе Духу Святому ў надзеі, што Ён прасветліць тых, хто звяртаецца да насілля. Кажучы пра "жорсткую вайну ва Украіне", яны адзначылі, што Цэрквы адгукаюцца на гуманітарныя патрэбы, выказваючы салідарнасць з ахвярамі гэтай вайны, і актыўна працуюць дзеля міру на кантыненце.
 

27 мая 2023, 12:24