Біблейскае таварыства: ва Украіне вялікі попыт на Бібліі
Аляксандр Амяльчэня - Pope
"Людзі маюць патрэбу як у духоўнай падтрымцы, так і ў практычнай дапамозе", - падкрэсліў Анатоль Райчынец, намеснік генеральнага сакратара ўкраінскага Біблейскага таварыства. "Людзі хочуць больш чуць пра Бога", - сказаў ён. Супрацоўнікі і валанцёры ездзяць па ўсёй краіне, каб дапамагчы мясцовым жыхарам і ўручыць ім Бібліі. Гэта надае працы Таварыства больш глыбокі сэнс "пасярод кашмару вайны".
Цікава, што дзіцячыя Бібліі карыстаюцца вялікім попытам як у дзяцей, так і ў дарослых. На думку Райчынца, іх лягчэй чытаць, калі губляеш канцэнтрацыю ў рэальнасці, звязанай з вайной.
"Калі ласка, маліцеся аб міры ва Украіне, аб ахвярах вайны, аб хрысціянах, аб Біблейскім таварыстве і аб шматлікіх касцёльных і валанцёрскіх памочніках", - суразмоўнік Біблейскага таварыства Аўстрыі. Ён звярнуў увагу на неабходнасць фінансавай падтрымкі, каб прапанаваць украінцам дастатковую колькасць Біблій.