Ахмад Аль-Таеб: Пантыфік імкнецца будаваць масты з усімі
Аляксандр Панчанка – Pope
Вярхоўны імам каірскага ўніверсітэта Аль-Азхар асаблівым чынам падкрэсліў “неймаверныя намаганні па падтрымцы каштоўнасцей братэрства”, якія прыкладае Святы Айцец.
“Мой браце папа Францішак, наш свет сёння поўны выклікаў, канфліктаў і цяжкасцей на ўсіх узроўнях: маральным, эканамічным і сацыяльным, што ўмацоўвае пакуты многіх людзей; таму становіцца вялікай адказнасць лідараў і паслядоўных значных постацей, такіх як Вы, каб аблегчыць цярпенні прыгнечаных”, - напісаў прадстаўнік ісламскага свету.
“Я малю Бога, каб Ён благаславіў Вашы высілкі ў пошуках міру і дапамог нам разам з Вамі і ўсімі тымі, хто любіць дабро, з людзьмі добрай волі, споўніць наш рэлігійны і маральны абавязак спрыяць міру і ўмацоўваць узаемнае пазнанне і салідарнасць”, - дадаў Ахмад Аль-Таеб.