Землятрус у Сірыі: непапраўная шкода культурнай спадчыне
Аляксандр Амяльчэня - Pope
На гэта звярнула ўвагу ў інтэрв'ю Pope прафесар фларэнтыйскага ўніверсітэта Марына Пучы, якая ўзначальвае італьянскую місію ў Археалагічным музеі ў Алепа.
Паводле яе слоў, музей у Алепа – досыць сучаснае збудаванне. Таму штуршкі не нанеслі яму сур'ёзнай шкоды. Менавіта тут захоўваюцца самыя каштоўныя артэфакты, уключаючы найбуйнейшую калекцыю, якая адносіцца да перыяду неаліту – ад 7 000 гадоў да нараджэння Хрыста да рымскай эпохі. Гэта артэфакты з усёй Паўночнай Сірыі.
Прафесар Пучы, якая знаходзіцца ў Італіі, прызналася, што ў цяперашні час цяжка ацаніць маштаб разбурэнняў, паколькі ўсе па-ранейшаму занятыя выратаваннем людзей, што мае абсалютны прыярытэт. “Аднак мы павінны ўсведамляць, што Алепа – горад, які мае вялікае значэнне для культурнай спадчыны чалавецтва", - звярнула ўвагу італьянскі археолаг.
"На жаль, землятрус супаў з вельмі працяглым дванаццацігадовым перыядам баявых дзеянняў, а ў выпадку Алепа гаворка ідзе пра перыяд з 2014 па 2016 гады, калі ён непасрэдна пацярпеў ад канфлікту з вялікай шкодай для архітэктурнай спадчыны. Многія збудаванні былі знішчаны ў выніку вайны, і калі адбыўся землятрус, яны разбурыліся першымі", - патлумачыла прафесар Пучы.