Украінскі пасол пра пасрэдніцтва Святога Пасада ў перамовах
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Дыпламат адзначыў, што за апошні год расійскага ўварвання "падтрымка Святога Пасада была вызначальнай" для яго краіны. "Мы чулі больш за сотню прамоў і заклікаў Папы да міру ва Украіне, і гэта стала для ўкраінцаў стымулам трымацца", - сказаў пасол.
Ён адзначыў, што "мір – гэта галоўная мэта, да якой імкнецца ўвесь свет". “У той жа час цяжка прыняць перамогу на гэтых руінах без справядлівасці: справядлівасць і мір непадзельныя і ўзаемазвязаныя. Як мы можам прыняць мір, калі мільёны ўкраінцаў былі перамешчаныя і вымушаныя пакінуць свае дамы? Адна пятая тэрыторыі Украіны цяпер знаходзіцца пад расійскай акупацыяй, таму трэба думаць, як вярнуць сваю тэрыторыю, а сотні тысяч людзей – у іх дамы”, - патлумачыў Юраш.
Ён падкрэсліў, што "Ватыкан і Святы Пасад могуць быць аднымі з самых важных пасрэднікаў у перамовах". Ён нагадаў, што "Украіна заўсёды падтрымлівала любыя спробы пачаць перамовы, незалежна ад таго, адкуль яны зыходзяць, яшчэ з моманту акупацыі Крыма восем гадоў таму".
"Святы Пасад – адзін з самых паважаных інстытутаў у свеце, таму яго голас і намаганні заўсёды маюць вялікую каштоўнасць і ўплыў. Каб пачаць перамовы, абодва бакі павінны быць гатовыя сесці за адзін стол. Святы Пасад можа даць магчымасць пачаць гэты працэс", - адзначыў пасол.