Біскупы краін Еўрасаюза заклікалі Маскву спыніць вар'яцтва вайны
Аляксандр Амяльчэня - Pope
"Масква павінна вывесці свае сілы ў поўнай адпаведнасці з міжнародным правам і тэрытарыяльнай цэласнасцю Украіны. Штодзённая бессэнсоўная агрэсія выклікае жудасныя чалавечыя пакуты і велізарную матэрыяльную і псіхалагічную шкоду”, - гаворыцца ў тэксце, распаўсюджаным COMECE.
Іерархі папрасілі кіраўнікоў еўрапейскіх дзяржаў і ўрадаў захоўваць салідарнасць з Украінай і “не ўпадаць у стомленасць або абыякавасць”. Яны падзякавалі палітыкам за іх "гуманітарную, фінансавую, палітычную, а таксама адэкватную і суразмерную ваенную падтрымку Украіны".
"Украінскі народ мае права абараняцца ад жорсткай і неапраўданай ваеннай агрэсіі, каб жыць у годнасці, бяспецы і свабодзе ў сваёй незалежнай і суверэннай краіне”, - адзначаецца ў звароце, падпісаным старшынёй Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE), кардыналам Жан-Клодам Олерышам.