ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Выходзяць кнігі пра апошнія гады Бэнэдыкта XVI

Пасля смерці Бэнэдыкта XVI італьянскія выдавецтвы анансавалі выхад кніг, прысвечаных яго жыццю. Сааўтарам двух стаў арцыбіскуп Георг Генсвайн, шматгадовы асабісты сакратар Папы-эмерыта.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Ужо 12 студзеня ў італьянскім Piemme выйдзе кніга пад назвай Nient’altro che la verita (Нічога, акрамя праўды). Выдавецтва паведаміла, што арцыбіскуп Генсвайн раскрые ў ёй праўду пра нападкі на Бэнэдыкта XVI падчас яго пантыфікату. Іншымі тэмамі стануць: справа Эмануэлы Арланда, якая знікла без вестак пры загадкавых абставінах, скандал з сексуальнымі злоўжываннямі ў Касцёле і адносіны паміж Бэнэдыктам XVI і Францішкам з 2013 года. Сааўтар кнігі – італьянскі журналіст і знаўца ватыканскіх спраў Саверыа Гаэта.

Прыкладна ў гэты ж час у выдавецтве Mondadori выйдзе зборнік неапублікаваных дагэтуль выказванняў і думак памерлага Папы-эмерыта. Кніга Che cos’e il cristianesimo – quasi un testamento spirituale (Што такое хрысціянства – амаль духоўны запавет) павінна з’явіцца ў кнігарнях 30 студзеня 2023 года.

25 студзеня ў выдавецтве Edizioni San Paolo выйдзе кніга шматгадовага аглядальніка ватыканскіх спраў Арацыа Ла Рока з прадмовай арцыбіскупа Генсвайна. Выданне мае назву: Ratzinger la scelta. Non sono scappato (Ратцынгер – рашэнне. Я не ўцякаў). Згодна з анонсам, адным з асноўных момантаў кнігі будзе супрацьстаянне Папы-эмерыта ў кантэксце скандалу са злоўжываннямі ў Мюнхенскай архідыяцэзіі ў 1980-я гады.
 

04 студзеня 2023, 12:55